Ці змогуць відэаплатформы ў Інтэрнэце выцесніць тэлебачанне? І як будзе трансфармавацца медыяпрастора ў найбліжэйшыя гады? Адказы на гэтыя пытанні сёння ў сценах найбуйнейшага медыяхолдынга Усходняй Еўропы - Белтэлерадыёкампаніі - шукалі журналісты з трох дзясяткаў краін. Адной з дыскусійных пляцовак 13 Беларускага міжнароднага медыяфоруму стала студыя "600" на Макаёнка, 9. Аб выкліках сучаснаму тэлебачанню выказаліся кіраўнікі беларускіх, еўрапейскіх, азіяцкіх тэлеканалаў, інфармагенцтваў, а таксама маладыя журналісты.
Энтані Хэдлі, старшы выканаўчы прадзюсар міжнароднага праекта па павышэнні кваліфікацыі журналістаў (Вялікабрытанія): "Класічнае тэлебачанне і вяшчанне ў Інтэрнэце, блогінг - гэта два абсалютна розных медыя. У Інтэрнэце аўдыторыя маладзейшая, ёй патрэбна хуткая падача інфармацыі. На ТБ больш аналітыкі і падрабязнасцяў. І глядач мае права выбіраць".
Дзмітрый Шадко, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі: "Тэлебачанне застаецца галоўным СМІ. І гэта не сакрэт. Успрымаць вушамі, вачамі, перад ТБ вялікая адказнасць".
Медыяфорум прадоўжыцца да 14 верасня. Заўтра ў БДУ эксперты возьмуць удзел у летняй школе журналістыкі і пагутараць са студэнтамі журфака.












