Удзельнікі марафону "75" сёння вярнуліся ў сталіцу

19 июня 2019

Удзельнікі марафону "75", прысвечанага юбілею вызвалення Беларусі, сёння вярнуліся ў сталіцу.

Сустракалі калону ля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы". Маршрут памяці прайшоў па ўсіх абласцях. За гэты час нашчадкі ветэранаў аб'ехалі 15 гарадоў краіны. Маладыя людзі стварылі фотаальбом воінаў-вызваліцеляў. Дарэчы, здымкі салдат той вайны прыносілі самі беларусы. У спецыяльных мабільных лабараторыях фота алічбоўвалі і з кароткай біяграфіяй заносілі ў агульную базу. 

Галоўным атрыбутам марафону "75" стане палотнішча, якое складаецца з чатырохсот васьмідзесяці пяці лапікаў з нанесенымі імёнамі Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы.