Удзельнікі касмічнага кангрэса знаёмяцца з Беларуссю

15 сентября 2018

Удзельнікі касмічнага кангрэса гэтымі днямі не толькі абмяркоўваюць пытанні вывучэння касмічнай прасторы, але і самі знаёмяцца з нашай краінай. Экіпаж астранаўтаў прызямліўся на верталёце Мі-2 на адным са школьных стадыёнаў горада Іванава. Павітаць легендарных пілотаў выйшлі сотні дзяцей і жыхароў райцэнтра. Боні Данбар пяць разоў лятала ў космас, яна з'яўляецца дзявятай жанчынай-астранаўтам, якая здзейсніла арбітальны палёт. Яе суправаджаў французскі лётчык-выпрабавальнік астранаўт Мішэль Таніні. Заваёўнікі космасу сустрэліся з моладдзю і падзяліліся сакрэтамі працы ва ўмовах бязважкасці. Кожны, хто жадаў, мог узяць аўтограф у астранаўтаў і сфатаграфавацца.
Аліна Давідзюк, вучаніца гімназіі г. Іванава: "Даведалася, што распрацоўваюць праграму, па якой магчыма будуць турыстычныя паездкі ў космас. Я не ўпэўнена, што я змагла б узяць удзел у распрацоўцы, але калі-небудзь злятаць туды я б вельмі хацела".
Ульяна Шамшорык, вучаніца СШ № 2: "Гэта выдатна сустракацца з такімі людзьмі, касманаўтамі, якія бачылі гарады з космасу, бачылі ўвесь свет".
Таксама Боні Данбар і Мішэль Таніні пабывалі ў сядзібе-музеі Напалеона Орды, каб лепш пазнаёміцца з культурай і традыцыямі нашай краіны.