Удзельнікі групы "Без білета" наведалі анлайн-гасцёўню Белтэлерадыёкампаніі

22 декабря 2015

Падарожнічаючы па розных краінах, разумееш, што няма нічога больш прыгожага, чым родная Беларусь. Такімі ўражаннямі падзяліліся ўдзельнікі групы "Без білета" Віталь Артыст і Уладзімір Развадоўскі сёння падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі. У рамках праекта "Беларусь баз меж" музыканты пабывалі ў розных месцах нашай планеты, пазнаёміліся з традыцыямі і культурай іншых народаў, а таксама ўвасобілі сваю мару ў рэальнасць і аб'ядналі беларусаў, якія жывуць у іншых краінах.

Уладзімір Развадоўскі і Віталь Артыст, удзельнікі групы "Без білета": "Мы наведалі краіны, пра якія спяваем у нашай песні "Наш адрас - планета Зямля". А канкрэтна, мой горад Рыа, мой Вялікі Каньён, Гранд-Каньён, маецца на ўвазе ў Арызоне, дэльта Ніла ў Егіпце, лініі Наска ў Перу, піраміды ў Егіпце, Байкал, Іркуцкая вобласць, Гудзон - гэта Нью-Ёрк, Месяцавая даліна - гэта пустыня Атакама ў Чылі, там ніякай жыўнасці няма, на востраве Пасхі - гэта самы аддалены востраў ад мацерыка: 5 тысяч кіламетраў у Ціхім акіяне".

Музыканты таксама распавялі пра свае творчыя планы і пра тое, калі адбудзецца вялікі сольны канцэрт групы "Без білета". Усе падрабязнасці - на сайце tvr.by.