Удзельнікі фестывалю "Еўразія.DOC" пабывалі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці

29 сентября 2017

Абмен культурай і не толькі ў кінасферы. Сёння для ўдзельнікаў фестывалю "Еўразія.DOC" была арганізавана экскурсія ў Палац Незалежнасці. За дзве гадзіны эксперты паспелі пабываць у знакамітых залах, у адной з якіх прайшлі перамовы "нармандскай чацвёркі". Таксама невялікая група паглядзела любімыя фатаграфіі Кіраўніка дзяржавы, падарункі яго замежных калег. І, вядома ж, сфатаграфаваліся з тым гадзіннікам, на фоне якога Прэзідэнт віншуе беларусаў з Новым годам.

Завяршылася экскурсія ў прэс-цэнтры палаца. Там журы, эксперты і ўдзельнікі фестывалю пагутарылі з прэс-сакратаром Прэзідэнта.