Удзельнікамі штогадовага Каляднага балю сталі кадэты магілёўскага вучылішча

21 декабря 2015

Удзельнікамі штогадовага Каляднага балю з паланэзам і вальсам сталі выхаванцы Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча.

Паводле традыцыі, некалькі месяцаў курсанты рыхтаваліся да гэтай урачыстай падзеі. І сёння прадэманстравалі не толькі сваю ваенную выправу, але і навыкі танцораў. З падарункамі ў госці да курсантаў прыехалі прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, аблвыканкама, мытні і банкаў. Грашовыя сертыфікаты на 200 мільёнаў рублёў, камп'ютарная тэхніка і салодкія падарункі ўручаныя курсантам. І гэта не адзіныя сюрпрызы сёлета.

Падарункі на гэтым не скончыліся - Міністэрства спорту і турызму запрасіла курсантаў ужо ў пачатку наступнага года наведаць матчы Кантынентальнай хакейнай лігі.