Аднаго з заснавальнікаў групы Kiss абвінавацілі ў сексуальных дамаганнях

16 декабря 2017

Удзельніка і аднаго з заснавальнікаў легендарнай групы Kiss Джына Сіманса абвінавацілі ў сексуальных дамаганнях. У ЗША журналістка падала на 68-гадовага бас-гітарыста (а па сумяшчальніцтве і саліста) іск, у якім вінаваціць яго ў прыставаннях падчас аднаго з інтэрв'ю. Сам рок-зорка наконт гэтага каментарыяў пакуль не дае.