Участковы інспектар стаў сапраўдным героем для мясцовых жыхароў

13 апреля 2013

У пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна ўчастковы інспектар стаў сапраўдным героем для мясцовых жыхароў. Ён здолеў супакоіць буйнае сямейства, якое 30 гадоў трымала суседзяў у страху. Жыхары,  якія яшчэ не да канца паверылі ў сваё шчасце, напісалі падзяку ў міністэрства ўнутраных спраў.


Рэпартаж Таццяны Кашпур.


Мачулішчы хоць і не самы крымінагенны пасёлак у Мінскім раёне, але працы ў міліцыянераў шмат. Асноўная праблема - алкагалізм, які не прыводзіць ні да чаго добрага, як вядома. Ахвярамі шкодных звычак сваіх суседзяў сталі жыхары дома па вуліцы Маладзёжнай.


Клопатныя суседзі не раз адпачывалі ў ЛПП. Але з імі яшчэ можна было ўжыцца. Усё змянілася, калі падрасло іх дзіця. Падлетак з падвоенай сілай працягнуў занятак сваіх бацькоў і арганізаваў у кватэры прытон.


Агрэсіўныя падлеткі біліся на лесвічнай клетцы, а сам пад'езд ператварылі ў прыбіральню. Нейкі час незадаволеныя жыхары спрабавалі ўласнымі сіламі вырашыць праблему. Але ў выніку звярнуліся ў міліцыю. Пытанне, якое зацягнулася на 30 гадоў, вырашыў аднагодак канфлікту - малады ўчастковы.


Іна Андрэеўна напісала ў міністэрства ўнутраных спраў падзяку збавіцелю. У адрозненне ад яе міліцыянер выдатнай сваю працу не лічыць. Ганарыцца  толькі тым, што навучыўся лепш разумець людзей.


Участковым інспектарам Дзяніс Сяргеевіч працуе 3 гады. За гэты нядоўгі тэрмін, з яго слоў, многае змянілася. Ды і сам міліцыянер стаў старэйшым. Але ў яго ёсць сілы зноў і зноў здзяйсняць хоць і невялікія, але ўсё ж подзвігі.