Участковыя краіны спаборнічаюць за званне лепшага

17 июня 2015

Сёння на плошчы Дзяржаўнага флага стартаваў штогадовы міліцэйскі конкурс. За найбліжэйшыя некалькі дзён праваахоўнікам трэба будзе паказаць, наколькі яны фізічна вынослівыя, як трапна страляюць і, што не менш важна, ці добра ведаюць законы.

Жанчыны спаборнічаюць нароўні з моцным полам - нарматывы для ўсіх адны. Адзінае адрозненне - па ўзроставых групах. Імя лепшага назавуць ужо ў гэтую пятніцу.