Участковыя камісіі ўжо пачалі збор заявак ад выбаршчыкаў аб жаданні прагаласаваць дома

22 февраля 2022

Зрабіць гэта могуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі і пажылыя беларусы, тыя, каму складана прыйсці на ўчастак. Надомнае волевыяўленне не прадугледжана ў дні датэрміновага галасавання, таму члены камісій адправяцца па адрасах у нядзелю, 27 лютага.