Пачасціліся выпадкі наўмыснага прычынення ўрону маёмасці дзяржавы і грамадзян

17 ноября 2020

У Мінску штодня выяўляюцца выпадкі наўмыснага нанясення ўрону як гарадской маёмасці, так і маёмасці грамадзян. Пра гэта сёння заявіў мэр сталіцы. Паводле слоў Уладзіміра Кухарава,    апошнім часам на фоне пратэстных акцый пачасціліся выпадкі святлафорных дыверсій, наўмыснага блакавання дарог. Да дыверсій, у прыватнасці, заклікаюць некаторыя радыкальныя тэлеграм-каналы.

Навядзенне парадку ў сталічных дварах

Уладзімір Кухараў таксама заклікаў неабыякавых грамадзян дапамагаць камунальшчыкам у захаванні і навядзенні парадку ў горадзе.