Пачасціліся выпадкі тэлефоннага махлярства

6 февраля 2021

Калі, напрыклад, людзям тэлефануюць і пад прычынай прадухілення крадзяжу выманьваюць доступ да банкаўскіх карт. У выніку аферысты спісваюць усе грошы. І часцяком ахвярамі становяцца пенсіянеры. Фішынгу падвяргаюцца таксама юрыдычныя асобы і прадпрыемствы. Каб не стаць ахвярай такіх злачынстваў, следчыя рэкамендуюць не перадаваць трэцім асобам даныя аплатных банкаўскіх карт, у тым ліку падчас перапісак у інтэрнэце або па тэлефоне. Пра ўсе факты тэлефоннага махлярства варта неадкладна інфармаваць органы ўнутраных спраў.