Удзел у суботніку ўзялі супрацоўнікі галоўнага кантрольнага ведамства краіны

20 апреля 2013

Адны заняліся прыбіраннем тэрыторыі ў парку 40-годдзя Кастрычніка, другія адправіліся ў Заслаўскі раён на пасадку лесу. Усяго на чале са Старшынёй Камітэта дзяржкантролю Аляксандрам Якабсонам наводзіць парадак адправілася каля ста супрацоўнікаў.


Узялі ў рукі мяцёлкі сёння і байцы МНС. На працягу дня каля дзвюх тысяч ратавальнікаў змагаліся не з агнём, а з леташнім лісцем і смеццем на вуліцах сталіцы і вобласці, не забыўшыся  пры гэтым нагадаць аб мерах асцярожнасці пры распальванні вогнішчаў.


У суботніку  бярэ актыўны  ўдзел прыватны бізнес і  такім чынам уносіць свой уклад у добраўпарадкаванне і азеляненне горада. Таксама супрацоўнікі фірмаў пералічваюць  частку сродкаў гораду з зарплаты. Грошы пойдуць на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да летняга сезона, а таксама  на  мерапрыемствы па правядзенні Года беражлівасці. Узброіўшыся лапатамі і граблямі,  работнікі  фірмаў  падтрымалі навядзенне  парадку  як ніколі масава.