Удзел у Пятым Усебеларускім народным сходзе прымуць госці з 55 краін

16 июня 2016

Удзел у Пятым Усебеларускім народным сходзе прымуць і госці з-за мяжы. На маштабны форум, які адбудзецца ўжо на наступным тыдні ў Мінску, прыедуць госці з 55 краін. Як паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў, сярод запрошаных - вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай дыяспары, міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, у якія ўваходзіць Беларусь. Плануецца, што некалькі замежных гасцей выступяць са зваротамі да дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.