Удзел у перапісе насельніцтва - абавязковая працэдура для беларусаў

11 сентября 2019

Удзел у перапісе насельніцтва - кампанія стартуе 4 кастрычніка - абавязковая працэдура для беларусаў, падкрэслілі сёння ў Белстаце. Падаць звесткі павінны і тыя беларусы, хто часова пражывае за мяжой (калі гэты тэрмін не перавышае года). Штрафы не прадугледжаны. Гэта пытанне асабістай адказнасці. Звесткі перапісу дазволяць карэктна арганізаваць працу органаў дзяржкіравання, планаваць пенсіённае забеспячэнне, сістэму аховы здароўя, сацыяльных паслуг, будаўніцтва інфраструктуры. Арганізатары асобна адзначылі, што ўсе асабістыя звесткі грамадзян строга канфідэнцыяльныя і не будуць перадавацца ў падатковыя і кантралюючыя органы.