Удзел бацькоў ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школы павінен быць празрыстым

2 сентября 2019

Сёння пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на адкрыцці новай школы ў Сухараве. Яе дзверы расчыніліся для 1065 вучняў, з іх 225 першакласнікі. Дзеці будуць вучыцца ў адну змену ў сучасных камфортных кабінетах.

У новай школе ёсць інфармацыйна-тэхнічны цэнтр, навучальна-спартыўныя залы з раздзявальнямі, цір, лыжная база і басейн.