Навучэнец Барысаўскага будаўнічага ліцэя паедзе на WorldSkills

25 ноября 2016

Навучэнец Барысаўскага будаўнічага ліцэя прадставіць Беларусь на Міжнародным чэмпіянаце прафесійнага майстэрства WorldSkills. Прэстыжнае спаборніцтва пройдзе ў наступным годзе ў Арабскіх Эміратах.

У розных кваліфікацыях выступяць маладыя людзі з 76 краін. У намінацыі "Аддзелачныя работы" - Аляксандр Градовіч з будаўнічага ліцэя Барысава. Для паспяховага выступлення асвойваюцца новыя тэхнікі нанясення дэкаратыўных пакрыццяў, вывучаецца каларыстыка.

Чэмпіянат WORLDSKILLS ахоплівае 50 розных прафесій: ад цесляроў і электрыкаў да робататэхнікаў і 3Д-мадэлістаў. У міжнароднай алімпіядзе ўдзел прымаюць рабочыя, студэнты і навучэнцы да 22 гадоў.