Навучэнцы з прыкметамі ВРВІ могуць не наведваць заняткі без меддаведкі да 5 дзён

15 октября 2021

Вучні школ, прафтэхустаноў і ВНУ, у якіх ёсць прыкметы ВРВІ, вызваляюцца ад заняткаў на 5 дзён. Такое новаўвядзенне прынята па ўзгадненні міністэрствамі аховы здароўя і адукацыі. Даведка аб непрацаздольнасці пры гэтым не патрэбная. Гэтая норма будзе дзейнічаць падчас перыяду высокага ўздыму захворвання на вірусныя інфекцыі.