Навучэнцы Маладзечанскага каледжа выпускаюць запатрабаваную прадукцыю

20 февраля 2020
Прыбытак   -  тры з паловай тысячы рублёў за паўгода і ўласная кліенцкая база. У Маладзечанскім дзяржаўным каледжы тры гады запар паспяхова працуе вучнёўская бізнес-кампанія. Дзяўчаты шыюць пасцельную бялізну, фартухі, рабочую форму, пакрывалы ў тэхніцы пэчварк. Маладыя людзі ствараюць драўляныя прадметы: лыжкі, кухонныя дошкі, лапаткі. З металу - садовую мэблю, кветніцы і інтэр'ерныя ўпрыгажэнні. У кампаніі ёсць пастаянныя кліенты,  бізнес-заказы ў каледж паступаюць амаль штодня. За сваю працу пасля заняткаў  студэнты атрымліваюць зарплату.
На сёння ў школах і каледжах Мінскай вобласці працуюць больш за сто вучнёўскіх бізнес-кампаній, дзе працуюць больш за тысячу школьнікаў.