Навучэнцы Барысава атрымалі віртуальны партфель з падручнікамі амаль па дзесяці прадметах

23 марта 2018

IT для павышэння IQ. Навучэнцы Барысава атрымалі віртуальны партфель з падручнікамі амаль па дзесяці прадметах. Школьную праграму ў мабільных дадатках умясціў дырэктар школы. У вольны час былы настаўнік інфарматыкі Пётр Кушняроў стварае праграмы дадатковай рэальнасці па біялогіі, геаграфіі, гісторыі, мастацтве і іншых прадметах. Ноу-хау на смартфонах выкарыстоўваюць ва ўсіх класах школы. Віртуальны курс стварылі і для дзяцей з асаблівасцямі развіцця.

Школа стварыла і ўласную лабараторыю дапоўненай рэальнасці. Тут не толькі плануюцца заняткі, будзе весціся і распрацоўка навучэнцамі новых мабільных дадаткаў. Віртуальныя падручнікі даступныя на сайце школы для ўсіх зацікаўленых.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя