Моладзевыя экіпажы працуюць на палях Беларусі

29 июля 2021

Кожны дзень у гэтую гарачую пару на рахунку ў аграрыяў. Гэта іх упартай працай забяспечваецца харчовая бяспека краіны. Амаль 2 з паловай мільёны тон збожжа - такая вага каравая на сёння.

Убраная трэць плошчаў збожжавых пасеваў. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - амаль 33 цэнтнеры з гектара. Тэмпы задае надвор'е. Паўмільённую адзнаку перасягнулі ўжо два рэгіёны - Брэсцкая і Мінская вобласці. Сінхроннасць дэманструюць аграрыі Віцебскай, Гродзенскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

На палях працуюць і моладзевыя экіпажы. А сёння - яшчэ і рэкардсмены. У Віцебскім раёне каманда намалаціла тысячу тон збожжа. Маладым камбайнерам 18 і 30 гадоў. Тым, хто працуе сёння ў полі, даводзіцца няпроста: спякота прымушае паскорыць тэмпы ўборачнай. Марыя Тройніч пабывала на палях (відэа).