У гаспадарках Мінскай вобласці актыўна ідзе ўборка другога хлеба. Апрацавана палова плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю - 340 цэнтнераў з гектара. У лідарах па ўборцы бульбы Лагойскі раён. Частку сабранага ўраджаю адпраўляюць на продаж, частку захоўваюць на зіму. Так, у гаспадарцы “Цнянскія экапрадукты” аўтаматызаваны канвеер дапамагае ачышчаць клубні і сартаваць. Перш чым пакласці бульбу ў сховішча, яе высушваюць.
Усяго па вобласці сабрана больш за 150 тысяч тон. Акрамя Лагойскага, добры ўраджай збіраюць у Нясвіжскім і Салігорскім раёнах.
Уборка бульбы ідзе актыўнымі тэмпамі ў гаспадарках Мінскай вобласці
30 сентября 2020













