У Беларусі працягваецца ўборачная кампанія. У апошнія дні з-за дажджу тэмпы трохі паменшыліся.
Вага каравая зараз - 4 мільёны 171 тысяча тон. Больш за ўсіх намалацілі аграрыі Мінскай вобласці. Самы хуткі - Брэсцкі рэгіён, тут апрацавана 75 % плошчаў. Звыш 620 тысяч тон збожжа сабрана аграрыямі Гродзенскай вобласці. Планку ў паўмільёна перасягнулі ў Магілёўскім, Гомельскім і Віцебскім рэгіёнах. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 32,3 цэнтнера з гектара.













