У жыхароў вёскі Ляскоўка з'явіўся свой дзіцячы сад

4 ноября 2016

Яшчэ адна значная падзея, толькі ўжо ў Мінскай вобласці. У жыхароў вёскі Ляскоўка з'явіўся свой дзіцячы сад - ён адкрыўся сёння. 230 выхаванцаў ацэняць камфорт і ўтульнасць шматфункцыянальных груп, разнастайнае гульнявое абсталяванне, камп’ютарны клас, прасторную спартыўную залу і басейн. У Мінскім раёне сёння самая вялікая чарга ў дашкольныя ўстановы, таму да канца года плануецца адкрыць яшчэ 2 дзіцячыя садкі - у вёсках Прылукі і Копішча.