У жанчын з COVID-19 нараджаюцца здаровыя дзеці

23 апреля 2020
Здароўе дзяцей  найвышэй за ўсё. Сёння сваякі маладых мам з каранавірусам маюць права забраць з раддома іх здаровых дзяцей. Калі малога забраць няма каму, яго пераводзяць у 3-ю сталічную бальніцу да сустрэчы з мамай. Пра гэта распавёў выконваючы абавязкі намесніка галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе 6-й мінскай бальніцы Дзмітрый Нікіцін. Сусветная статыстыка паказвае, што часцей за ўсё ў мам са станоўчым COVID-статусам нараджаюцца здаровыя дзеці. Дарэчы, дактары заклікаюць здаровых жанчын, якія чакаюць дзіця, не ігнараваць перадродавыя абследаванні праз эпідэміялагічную сітуацыю. 

Дзмітрый Нікіцін, в. а. намесніка галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе 6-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска: "Першым чынам - не панікаваць! Цяжарныя жанчыны тут знаходзяцца не ў самым цяжкім становішчы. Таму так, лішнія кантакты трэба выключыць, але паліклініка - не лішні кантакт! Я ведаю, што шматлікія паліклінікі і дактары перайшлі на працу па тэлефоне". 

6-я мінская бальніца стала адным з асноўных пунктаў дапамогі парадзіхам з COVID-19. У гэтай клініцы могуць адначасова назірацца больш як паўсотні інфіцыраваных пацыентак.