Ля будынка Ганаровага консульства Францыі ў Брэсце прыспушчаны флаг

15 июля 2016

У сувязі з тэрактам у Ніцы ля будынка Ганаровага консульства Францыі ў Брэсце прыспушчаны флаг, на ім - жалобная стужка. Тут адкрытая і кніга спачуванняў. Яна будзе даступная для ўсіх ахвочых сёння, 16 і 18 ліпеня. Запісы ўжо пакідаюць як прадстаўнікі дыпламатычных місій, так і звычайныя гараджане.