У валанцёраў ІІ Еўрапейскіх гульняў завяршаюцца трэнінгі на спартыўных аб'ектах

15 Чэрвеня 2019

Сем дзён застаецца да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў! Падчас спаборніцтваў будзе задзейнічана 8 000 валанцёраў, зараз у іх завяршаюцца трэнінгі, у тым ліку на спартыўных аб'ектах. Менавіта там будзе працаваць большая частка. У кожнага свае функцыі - ад суправаджэння дэлегацый да ўзаемадзеяння з журналістамі. Для розных напрамкаў і свая падрыхтоўка.

Дарэчы, сярод валанцёраў на ІІ Еўрапейскіх гульнях прадстаўнікі розных краін. Усяго ж пададзена больш за 24 000 заявак.