У вернікаў працягваецца Страсны тыдзень

12 апреля 2017

Сёння хрысціяне ўспамінаюць дзве важныя падзеі Евангелля - здраду Іудай Хрыста і памазанне Ісуса мірам. Згодна з біблейскім паданнем, грэшніца, просячы ў Збавіцеля прабачэння, памазала яго галаву каштоўным алеем - гэта было знакам падрыхтоўкі яго да смерці. У гэты ж дзень Іуда пагадзіўся выдаць Ісуса.

Заўтра ў католікаў і праваслаўных Чысты, або Вялікі, чацвер. У цэрквах будуць успамінаць Таемную Вячэру. У народзе гэты чацвер - час навядзення хатняга парадку.