У цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна з'явілася трэцяе аддзяленне

8 мая 2018

Для тых, каму дапамога патрэбная больш за ўсё. У тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна Мінска з'явілася трэцяе аддзяленне. Аб'ект, урачыстае адкрыццё якога прымеркавалі да 9 Мая, размясціўся ў мікрараёне Каменная Горка па вуліцы Люцынскай. Штодня аддзяленне змогуць наведваць 20 маладых інвалідаў, у тым ліку дзеці з цяжкімі парушэннямі. Для сацыяльнай адаптацыі і развіцця творчых і працоўных навыкаў ім будуць дапамагаць пяць спецыялістаў.

Алена Свірыд, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна г. Мінска :

«У аддзяленні будуць арганізаваныя гурткі па розных напрамках дзейнасці. Гэта ў асноўным рамёствы - саломапляценне, музычная, тэатральная дзейнасць. Імкнемся так адаптаваць людзей, каб нават іх працаўладкаваць».

І ў гэтым жа будынку размясцілася аддзяленне дзённага знаходжання для мінчан сталага узросту. У іх распараджэнні таксама рабочая майстэрня, спартзала і пакоі адпачынку.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя