Ля сталічных універмагаў адкрыюць дадатковыя школьныя кірмашы

1 августа 2014
У жніўні ля сталічных універмагаў і гандлёвых цэнтраў адкрыюць дадатковыя школьныя кірмашы. Сёння устанаўліваюць спецыяльныя канструкцыі. Як і ў магазінах, там можна набыць канцылярскія тавары, абутак і адзенне для школьнікаў. Дарэчы, напрыканцы месяца запланаваны і маштабныя кірмашы. Пашыраны асартымент пісьмовых прыналежнасцяў, падручнікаў, школьнага адзення і галантарэі размесцяць на пляцоўках выстаў.
Сёння у гандлёвых цэнтрах адкрыты 25 школьных кірмашоў і 70 спецыялізаваных аддзелаў. Нагадаем, дадатковыя пляцоўкі для шопінгу працуюць да 10 верасня.