У бліжэйшы час на пляцоўцы побач з "Дамай з сабачкай", "Фатографам" і "Гусямі" з’явіцца статуя каровы. Адкрыты конкурс сярод прафесійных архітэктараў і скульптараў аб’явіў Мінгарвыканкам. Паводле ўмоў арганізатараў, ад удзельнікаў патрабуюцца аўтарскі погляд і арыгінальнасць. Заяўкі можна падаць да 17 сакавіка, а 25 – журы ацэніць конкурсныя працы.














