Ля стэлы "Мінск - горад-герой" праходзіць рэпетыцыя роты ганаровай варты

10 июня 2019

Беларусь працягвае падрыхтоўку і да галоўнага нацыянальнага свята краіны - Дня Незалежнасці. У гэтыя хвіліны  ў сталіцы ля стэлы "Мінск - горад-герой"  праходзіць рэпетыцыя роты ганаровай варты.  Яе выступленне запланавана ў самым канцы парада, прычым праграма  трымаецца ў сакрэце. Але ўжо вядома: вайскоўцы гатовыя здзіўляць.

Па традыцыі  рэпетыцыі роты ганаровай варты збіраюць нямала гледачоў. Запланавана яшчэ  пяць трэніровак. Найбліжэйшая - у чацвер.