Ля стэлы "Мінск - горад-герой" сёння пройдзе першая рэпетыцыя роты ганаровай варты

6 июня 2019

Сёння вечарам пройдзе  першая рэпетыцыя роты ганаровай варты ля стэлы "Мінск - горад-герой". Рух будзе поўнасцю перакрыты па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў. Рэпетыцыя пройдзе сёння, а таксама 10-га, 13-га, 17-га і 20 чэрвеня  з 9 да 11 вечара.