Тыдзень без заняткаў і дамашняга задання. З панядзелка ў школьнікаў пачынаюцца канікулы. Амаль 11 тысяч навучэнцаў будуць адпачываць у лагерах дзённага знаходжання. Сталічныя ўстановы адукацыі падрыхтавалі цікавую насычаную праграму: віктарыны, конкурсы і спартыўныя спаборніцтвы. Чакаюць са спецыяльнай праграмай для школьнікаў і сталічныя тэатры і кінатэатры.
Наталля Кузьміцкая больш падрабязна. Між тым гэты вольны час некаторыя з дзяцей правядуць у сценах гімназіі. Тых, хто не паедзе, напрыклад, у госці да бабулі, чакаюць разнастайныя забаўныя мерапрыемствы ў лагеры дзённага знаходжання.
У дні школьных канікул для ўсіх, хто жадае, адчыненыя дзверы і аднаго з самых галоўных цэнтраў творчасці. Сталічны Палац дзяцей і моладзі запрашае на выставы, у гурткі і секцыі.
А яшчэ на міжнародны турнір інтэлектуальных гульняў, традыцыйныя сустрэчы самых вясёлых і знаходлівых. Адным словам, забавы на любы густ.
Школьныя канікулы - вельмі адказны час для праваахоўных органаў, таму з мэтай бяспекі разам з супрацоўнікамі ДАІ і ўнутраных спраў запланаваныя прафілактычныя акцыі.