Школьнікі распачалі свае веснавыя канікулы

24 марта 2014

Вольны час маленькія мінчане правядуць ў школьных лагерах і цэнтрах творчасці. Для іх запланаваны экскурсіі па горадзе, прагляд кіно, наведванне тэатра і спартыўныя мерапрыемствы.


Што яшчэ падрыхтавала сталіца для маленькіх мінчан, ведае Марына Мураўёва.


Пяціразовае харчаванне, абавязковыя віктарыны па дарожнай бяспецы і шматлікія экскурсіі. Сёння школьныя лагеры адчынілі свае дзверы для дзесяці з паловай тысяч маленькіх мінчан. У рамках Тыдня кнігі ў кожнай дзіцячай бібліятэцы горада арганізаваны сустрэчы з пісьменнікамі і рэдактарамі часопісаў і газет. Добрае надвор'е спрыяе экскурсіям па Батанічным садзе і экалагічным цэнтры.


Прагуляцца па сапраўдных тропіках і зрабіць фота каля бананавага дрэва - бадай самы прыемны момант падчас экалагічнай экскурсіі ў аранжарэі.


У гэтых гарадскіх джунглях сустракаюцца расліны пустыні і тропікаў. Пад адным дахам можна ўбачыць плады папайі, як расце банан ці квітнеюць сапраўдныя кусты кавы.


Новыя ўражанні замацоўваюць і новымі ведамі. Не адыходзячы ад трапічных раслін, дзеці прымаюць удзел у інтэрактыўнай віктарыне.


Кожны год падчас веснавых канікул у Мінску ладзіцца кінафестываль Сакавiчок. Сёння ў Доме кіно школьнікі ўбачылі новую карціну Кіндэрвілейскі прывід. Цэнтральнай жа пляцоўкай кінафестывалю стане кінатэатр Піянер. Перад праглядам фільмаў школьнікам прапануюць цікавую забаўную праграму з конкурсамі і віктарынамі.