У праваслаўных вернікаў сёння Страсная пятніца

6 апреля 2018

Праваслаўныя вернікі сёння перажываюць самы журботны дзень перадпасхальнага тыдня. Страсная пятніца прысвячаецца біблейскаму ўспаміну пра смерць Хрыста. Найважнейшымі царкоўнымі падзеямі Вялікай пятніцы з'яўляюцца ютрань з чытаннем 12 Евангелляў і вячэрня з вынасам плашчаніцы.

У знак павагі да Хрыстовых пакут праваслаўныя сёння трымаюцца асабліва строгага посту. У гэты дзень прынята цалкам адмаўляцца ад ежы. Пасля службы і вынасу плашчаніцы вернікі могуць дазволіць сабе халодную ваду і хлеб.