У праваслаўных вернікаў сёння пачынаецца Калядны пост

28 ноября 2013
Ён прысвечаны святу Ражаства Хрыстова і доўжыцца 40 дзён. На працягу гэтага часу людзі праз пакаянне, малітву і духоўнае ачышчэнне рыхтуюцца да аднаго з галоўных праваслаўных святаў. Паводле традыцыі падчас посту прынята ўстрымлівацца ад жывёльнай ежы: мяса, малака і яек. Дазваляецца ўжыванне рыбы ва ўсе дні, акрамя серады і пятніцы. Пры гэтым царква падкрэслівае, што абмежаванне ў ежы - гэта толькі адзін са спосабаў сканцэнтравацца на духоўным.