У праваслаўных вернікаў сёння дзень памінання нябожчыкаў

21 апреля 2015

У народнай традыцыі ён завецца Радаўніца - ад слова "радасць". Велікодныя дні прадаўжаюцца і раздзяліць іх са сваякамі, якія памерлі, людзі прыходзяць на могілкі. Свята называюць Вялікаднём для нябожчыкаў. Яго адзначаюць амаль ва ўсіх краінах постсавецкай прасторы. Для Беларусі гэта афіцыйны выхадны. У гэты дзень праваслаўныя наведваюць могілкі, моляцца аб спачыне душ сваіх блізкіх. У храмах сёння пройдуць паніхіды.