У праваслаўных вернікаў пачынаецца масленічны тыдзень

16 февраля 2015

Да 22 лютага трэба паспець, як след павесяліцца і паесці ад душы. Бо, ужо 23 лютага пачнецца Вялікі пост, які будзе доўжыцца да Вялікадня. Праўда, мяснога ўжо не дазваляецца, але можна ёсць яйкі і рыбу, а таксама малочныя прадукты. Сёння першы дзень Масленіцы - Сустрэча, калі пачынаюць выпякаць бліны. Трэба катацца на санках або арэлях, калі няма снегу. Завершыцца тыдзень паводле праваслаўных традыцый Дараванай нядзеляй.