У праваслаўных вернікаў пачалася Масленіца

4 марта 2019

Блінны тыдзень! Сёння ў праваслаўных вернікаў пачалася Масленіца - час забаў, пачастункаў і шумных праводзін зімы.

Галоўны сімвал - бліны, якія гаспадыні выпякаюць з разнастайнымі начыннямі: з тварагом, сырам, свежымі ягадамі. Па традыцыі ў панядзелак было прынята хадзіць у госці да сватоў і дзяліцца сваімі рэцэптамі. Верылі, наколькі вясёлымі і сытымі будуць гэтыя дні напярэдадні посту, такім будзе і год. У аграсядзібах сустракаюць вясну з размахам: праводзяць народныя гулянні, карагоды і майстар-класы рамеснікаў.

Народныя святы пройдуць і ва ўсіх раёнах Мінска. Галоўная пляцоўка разгорнецца ля Палаца спорту дзявятага сакавіка. Лепшыя кухары сталіцы будуць выпякаць бліны разнастайнай формы і колеру. Апошні дзень Масленіцы - Даравальная нядзеля. Гэта час прымірэння з блізкімі. А пасля пачнецца Вялікі пост.