У праваслаўных сёння завяршаецца велікодны перыяд

21 мая 2015

У праваслаўных сёння завяршаецца велікодны перыяд. Вернікі сустракаюць дванадзясятае свята - Ушэсце Хрыстова. Паводле Пісання, у гэты дзень Ісус, які 40 дзён пасля ўваскрэсення знаходзіўся з вучнямі на зямлі, блаславіў апосталаў, стаў нябачным для чалавечага вока і ўзнёсся на неба. Ушэсце Хрыстова сімвалізуе вечнае жыццё.

Свята Ушэсця царква адзначае ўсяночнай службай і ранішняй урачыстай літургіяй. У народным календары сённяшні дзень лічыцца поўным росквітам вясны, яе канчаткам і пераходам да лета.