У праваслаўных сёння Радаўніца. У цэрквах гучыць памінальная малітва

17 апреля 2018

Дзень, які аб'ядноўвае пакаленні і падкрэслівае павагу беларусаў да сваіх каранёў і продкаў. У праваслаўных сёння Радаўніца.

У цэрквах упершыню пасля Уваскрэсення Хрыстова на святочнай службе гучыць памінальная малітва, да якой дабаўляюцца велікодныя спевы. Памінанне здзяйсняецца і на могілках. Паводле традыцыі людзі сем'ямі наведваюць і прыбіраюць магілы сваякоў, якія памерлі. Толькі з раніцы могілкі сталіцы наведалі дзясяткі тысяч чалавек.

У сувязі з Радаўніцай у асаблівым рэжыме сёння працуе ДАІ і транспартныя прадпрыемствы. На маршруты выведзены дадатковыя аўтобусы для падвозу людзей да могілак.