У праваслаўных сёння Вадохрышчанская куцця

18 января 2019

Вернікі рыхтуюцца сустрэць свята Богаяўлення. Ім царква адзначае Евангельскую падзею – Хрышчэнне Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан. Тады Дух Святы, які сышоў на Сына Божага ў выглядзе голуба, паказаў боскае паходжанне і прадвызначэнне Месіі. Ва ўсіх праваслаўных храмах сёння і заўтра - Вялікае вадаасвячэнне - асвячаецца вада ў храмах і на адкрытых крыніцах.