У праваслаўных сёння дзень памінання памерлых

10 мая 2016

Паводле царкоўнага календара ён адзначаецца на дзявяты дзень пасля Вялікадня. Для Беларусі гэта афіцыйны выхадны. У народнай і царкоўнай традыцыі гэты дзень атрымаў назву Радаўніца - ад слова "радасць". Велікодныя дні працягваюцца, і раздзяліць іх з памерлымі сваякамі людзі прыходзяць на могілкі. У храмах у гэты дзень праводзяцца паніхіды.