У праваслаўных сёння Дабравешчанне

7 апреля 2016

Свята хоць і прыпадае на Вялікі пост, але адзначаецца з асаблівай весялосцю. Яно прылічана да двунадзясятых - гэта значыць да аднаго з самых галоўных на царкоўным гадавым календары - і адзначаецца заўсёды ў адзін і той жа дзень - 7 красавіка.

У гэты дзень царква ўспамінае евангельскую падзею - з'яўленне Дзеве Марыі арханёла Гаўрыіла, які прынёс будучай Багародзіцы добрую вестку: яна абраная стаць маці Сына Божага і Збавіцеля свету. У гісторыі хрысціянства Дабравешчанне стаіць у адным шэрагу са святамі Раства і Уваскрэсення Хрыстовага. Для вернікаў сёння саслабляецца пост - дазваляецца рыба.