У праваслаўных Вадохрышчанская куцця. У цэрквах праходзяць асаблівыя богаслужэнні і асвячэнне вады

18 января 2019

Сёння ў праваслаўных вернікаў Вадохрышчанская куцця. Напярэдадні аднаго з 12 галоўных хрысціянскіх святаў у цэрквах праходзяць асаблівыя богаслужэнні і асвячэнне вады. Чын вадасвяцця таксама духавенства здзяйсняе на вадаёмах: у цэнтры свята евангельская падзея - хрышчэнне Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан. Гэтымі хвілінамі ў "іарданкі" на Камсамольскам возеры працуе наша здымачная група.

На сувязі са студыяй ізноў Наталля Бардзілоўская (прамое ўключэнне).