У праваслаўных - Вадохрышча

19 января 2019

Вялікае свята ўспамінае евангельскую падзею двухтысячагадовай даўнасці, калі Ісус Хрыстос хрысціўся ў рацэ Іардан.

Напярэдадні ў цэрквах прайшлі ўрачыстыя набажэнствы і чын вялікага і малога водаасвячэння. З учарашняга паўдня людзі мелі магчымасць набіраць святую ваду і акунацца ў асвячоных прыродных купелях, сімвалічна названых іарданкамі. Святы працягнуцца і сёння. Ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі пройдуць святочныя літургіі. Увесь дзень ля храмаў у спецыяльна ўладкаваных месцах можна набіраць святую ваду, якая адзін раз на год валодае асаблівай сілай.

Свята Вадохрышча завяршае Каляды - асабліва святочныя дні, якія пачынаюцца з Раства Хрыстовага і доўжацца амаль два тыдні.