Сёння ідзе галоўная падрыхтоўка да Вялікадня

14 апреля 2017

У праваслаўных і католікаў   Перадвелікодная  пятніца. Гэта самы журботны дзень у хрысціянскім календары. Ён звязаны з судом над Ісусам і яго смерцю. У Вялікую пятніцу вернікі моляцца з асаблівай павагай і прытрымліваюцца самага строгага посту.

Сёння ж ідзе і галоўная падрыхтоўка да Вялікадня. Гаспадыні на сваіх кухнях, кандытары на прадпрыемствах і сёстры ў прыходах выпякаюць святочныя кулічы, гатуюць тварожныя пасхі, фарбуюць яйкі, каб заўтра пасхальныя стравы асвяціць у храмах. Здобныя прысмакі ўпрыгожваюць ядомымі галінкамі, крыжыкамі і салодкімі кветкамі з цеста.

Пасля строгага 40-дзённага посту на святочным стале на Вялікдзень павінны быць самыя шчодрыя пачастункі. Акрамя абавязковых кулічоў і фарбаваных яек, мясныя і рыбныя прысмакі, рулеты з агародніны, шакаладныя дэсерты.