Сумеснае даследаванне беларускіх і амерыканскіх навукоўцаў. Вынікі станоўчыя. У пацыентаў з самымі агрэсіўнымі формамі раку грудзей і яечнікаў зніклі пухліны і метастазы. Дасягнуць гэтага атрымалася дабаўляючы ў схему лячэння вакцыну "Еленаген". Даследаванні павінны былі праводзіцца як у нашай краіне, так і ў ЗША, Бразіліі.
Аднак карэктывы ўнёс каранавірус. Анкахворых набіралі толькі сярод беларускіх пацыентаў. Калі вакцына працягне дэманстраваць такія вынікі, праз год-два ўрачы змогуць заявіць аб поўнай перамозе над некаторымі злаякаснымі пухлінамі. Даследаванні прэпарата беларускімі медыкамі працягваюцца.
У пацыентаў з самымі агрэсіўнымі формамі раку грудзей і яечнікаў зніклі пухліны і метастазы - вынікі сумеснага даследавання беларускіх і амерыканскіх навукоўцаў
12 мая 2021













