У пацыенткі інфекцыйнай бальніцы лабараторна пацверджаны вірус грыпу В

23 января 2020
У беларускі, якая прыехала з Кітая, каранавіруса не выяўлена. Пра гэта нам паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Дзяўчына ўчора была дастаўленая ў Мінскую інфекцыйную бальніцу з высокай тэмпературай, болямі ў мышцах і кашлем. Пацыентка распавяла, што вярнулася 20 студзеня з Шанхая. Зараз яна знаходзіцца ў асобным боксе.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што беларускія медыкі маюць рэактывы для выяўлення новага штаму каранавіруса. А ў аэрапорце ўсіх, хто прыляцеў, сустракаюць з цеплавізарам, які дазваляе выявіць пасажыраў з перавышэннямі тэмпературы цела і прыкметамі інфекцыйнага захворвання.

Сваякі дзяўчыны, якая зараз знаходзіцца ў сталічнай інфекцыйнай бальніцы,  распавялі пра сімптомы хворай. Некалькі месяцаў Ганна з калегам з Санкт-Пецярбурга працавалі ў Кітаі: выкладалі ўрокі дызайну і мастацтва ў прыгарадзе Шанхая. Пасля вяртання адразу ў аэрапорце Пулкава Армен Каракешышан быў шпіталізаваны. Ганна сама прыйшла ў інфекцыйную бальніцу.

Андрэй Ільніцкі, брат Ганны Ільніцкай (пацыенткі Мінскай інфекцыйнай бальніцы): "Сястра прыляцела з Кітая з Арменам. Вярнулася 20 студзеня ў Мінск. Ляцелі яны рознымі днямі, Армен ляцеў пазней, ён ляцеў 22 студзеня. Але 22-га ім абодвум стала блага. Прыкладна ў адзін і той жа час іх шпіталізавалі. У 4 гадзіны хуткую выклікалі, тэмпература была 39. Прывезлі ў інфекцыйную бальніцу, правялі 1,5 гадзіны ў прыёмным пакоі. Узялі аналіз крыві, і гэта ўсё, што зрабілі да сённяшняй раніцы".

Праз каранавірус у Кітаі ізалююць ужо другі горад

Тым часам у Кітаі ізалююць яшчэ адны горад праз пагрозу распаўсюджвання каранавіруса. У Хуангане, правінцыі Хубэй, прыпынілася праца грамадскага і чыгуначнага транспарту ў выязным кірунку.